Фота: pixabay

Фота: pixabay

У Вялікабрытаніі чайкі сталі красці спайс у спажыўцоў наркотыкаў і проста з'язджаць з глузду: птушкі ў такім стане ўжо пачалі нападаць на звычайных людзей. Пра гэта 20 мая напісала выданне Daily Star са спасылкай на відавочцаў і пацярпелых.

Некаторыя з іх распавялі, што чайкі вырываюць спайс проста з рук, з’ядаюць яго, а потым, пад уплывам наркотыку, шалеюць. Людзі неаднаразова станавіліся відавочцамі таго, як чайкі аб’ядаліся наркатычнымі рэчывамі і пачыналі нападаць на людзей, пікіруючы на іх з вышыні і не адстаючы ад ахвяры роўна да таго моманту, пакуль самі проста не паваляцца на зямлю ад стомленасці.

Паводле інфармацыі выдання, такое стала адбывацца ў Лондане, Манчэстэры і многіх іншых пераважна прыбярэжных гарадах Вялікабрытаніі.

 «Чайкі і спайс — не вельмі добрае спалучэнне. Яны ператвараюцца ў сапраўдных абкураных псіхапатаў, ад якіх лепш ратавацца ў нейкіх зачыненых памяшканнях. Але і ў гэтым разе яны наўрад ці адстануць, пакуль самі не выдыхнуцца і не паваляцца на тратуар», — распавёў адзін з пацярпелых выданню Daily Star.

Спайс — гэта травяная сумесь для палення, насычаная сінтэтычнымі канабіёідамі. Гэты наркотык магутнейшы за марыхуану і можа выклікаць у чалавека неадэкватныя паводзіны, галюцынацыі, трэмар і іншыя негатыўныя наступствы. І калі спайс так моцна ўплывае на людзей, то што ўжо можна казаць пра невялікую чайку.

Дарэчы, гэта не адзіная навіна пра дзіўныя паводзіны чаек, якія па супадзенні адбываюцца якраз у Вялікабрытаніі. Нядаўна дзве брытанкі паскардзіліся ў медыя, што іх на працягу некалькіх месяцаў кожны дзень у адзін і той жа прамежак часу тэрарызуюць чайкі, люта спрабуючы ўварвацца ў іх дом. Мясцовыя ўлады ў адказ на гэта толькі разводзяць рукамі.

'Чытайце яшчэ:

За сорак гадоў папуляцыя птушак у Еўропе скарацілася на 60%

Зграя касатак патапіла ўжо некалькі яхтаў каля берагоў Еўропы і не збіраецца спыняцца

У Нідэрландах кот учыніў патоп у ратушы. Шкода ацэньваецца ў 20 тысяч еўра

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
15
Ого
10
Сумна
3
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?