Фота: Cristophe Ena / AP

Фота: Cristophe Ena / AP

Заканадаўцы яшчэ два гады таму прагаласавалі за прапанову адмяніць авіярэйсы на маршрутах, дзе гэты ж шлях можна праехаць на цягніку ў межах дзвюх з паловай гадзін, піша Бі-бі-сі.

Зараз, да прыкладу, самалёты не будуць лётаць з Парыжа ў Нант, Ліён ці Бардо, аднак крытыкі забароны ўжо назвалі яе сімвалічнай.

Як заявіў журналістам агенцтва AFP в. а. кіраўніка галіновай групы Airlines for Europe (A4E) Ларан Дансель, забарона на такія пералёты акажа толькі мінімальны эфект на выкіды CO2.

Паводле яго слоў, замест такіх забарон ураду варта было б падтрымаць больш рэалістычныя падыходы да вырашэння гэтай праблемы.

Пандэмія каранавіруса моцна ўдарыла па авіяперавозчыках ва ўсім свеце. Па даных вэб-сайта Flightradar24, які адсочвае ўсе камерцыйныя рэйсы, у мінулым годзе колькасць пералётаў скарацілася ў параўнанні з дакавідным 2019 годам на 42%.

Між тым ад французскіх улад патрабавалі яшчэ больш строгіх мер па зніжэнні выкідаў двухвокісу вугляроду.

Створаная ў тым жа 2019 годзе прэзідэнтам Макронам Грамадзянская канвенцыя па клімаце, пад якой падпісаліся 150 прадстаўнікоў французскай грамадскасці, прапаноўвала забараніць усе авіярэйсы, якія можна было замяніць паездкай на цягніку ў межах чатырох гадзін.

Аднак у канчатковым выніку пасля пярэчанняў некаторых рэгіёнаў і авіякампаніі Air France-KLM спыніліся на лічбе дзве з паловай гадзіны.

Чытайце таксама:

Упершыню Беларусь запусціла авіярэйс за Палярнае кола

Куды і адкуль цяпер лятаюць беларусы на адпачынак у Еўропу

Еўракантроль спрагназаваў, колькі будзе закрытае неба над Беларуссю

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0