Фота: УСУ

Фота: УСУ

У Белым доме прагназуюць, што чаканы контрнаступ украінскіх войскаў ператворыцца ў «крывавую бойню». Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на The Washington Post.

Паводле ацэнак, апублікаваных Белым домам на гэтым тыдні, колькасць забітых і параненых расійскіх вайскоўцаў ва Украіне рэзка ўзрасла за апошнія месяцы: толькі са снежня каля 20 тысяч расіян загінулі ў баях, яшчэ 80 тысяч былі параненыя.

Многія з гэтых ахвяр, як мяркуюць амерыканскія чыноўнікі, адбыліся ў Бахмуце. Прадстаўнік Рады нацбяспекі Белага дома Джон Кірбі кажа, што амаль палова з тых 20 тысяч загінулых расіян — гэта баевікі ПВК «Вагнер», у прыватнасці, завербаваныя на фронт асуджаныя.

Як лічаць у ЗША, такія жорсткія баявыя дзеянні сведчыць аб тым, што крывавая бойня можа стаць яшчэ больш крывавай пасля пачатку контрнаступу Кіева з мэтай адваяваць акупаваныя тэрыторыі.

Атрыманая ў канцы лютага ўцечка разведданых паказала, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў баях загінула 42,5 тысячы вайскоўцаў-расіян і да 17 тысяч украінцаў.

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута даследаванняў замежнай палітыкі Роб Лі, які ўважліва сочыць за канфліктам, кажа, што расійскія войскі панеслі значныя страты падчас зімовага наступу ва Углядары, Крамянной, Мар'інцы і іншых месцах. «Калі вы атакуеце, вы, як правіла, губляеце больш», — заўважыў Лі.

Улічваючы гэта, ён мяркуе, што ўкраінскі контрнаступ можа сутыкнуцца з падобнымі перашкодамі і прывесці да павелічэння колькасці ахвяр сярод украінскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Украіна стала хаваць ад саюзнікаў дэталі будучага контрнаступу — СМІ

Глабальна мы гатовыя». Рэзнікаў расказаў, калі пачнецца ўкраінскі контрнаступ

Расія застаецца без спецназа. Агульныя страты набліжаюцца да 50 тысяч забітымі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
13
Абуральна
4