На відэа мужчына пытае, за што ён затрыманы. Яму адказвае сілавік: «За флаги, за техосмотр — и за то, что ты, б****, экстремист!» 

Голас сілавіка пры гэтым зменены. 

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
105