Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Мы зрабілі крок насустрач не толькі сваім унутраным, але і тым, якія збеглі, здзейсніўшы тут правапарушэнні: «Давайце перагорнем старонку, прыходзьце, будзем разбірацца!» — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў, што не хоча каб беларусы з'язджалі працаваць за мяжу.

«Я асабіста, як і многія тут, не хачу, каб нашы суайчыннікі дзесьці боўталіся ў вас за мяжой. Ці то ў Англіі, ці то ў Францыі. І нават у Польшчы, дзе сёння ў бальніцах няма каму працаваць. А вось «дрэнная Беларусь» — нашы медыкі — там нарасхват. Я хачу, каб яны жылі тут і працавалі тут. І мы гатовыя дараваць тое, што можна дараваць. Вось такая ў нас дэмакратычная дыктатура», — сказаў ён.

За 2020 і 2021 гады нават па афіцыйнай статыстыцы, якая можа быць сфальсіфікаваная ў бок памяншэння, насельніцтва Беларусі зменшылася на 154 тысячы чалавек.

Клас
1
Панылы сорам
46
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
27