Хоць відэа выйшла толькі сёння, але адным з паказаных там людзей аказаўся Віктар Ламека. Паводле «Вясны», мужчыну затрымалі яшчэ 29 сакавіка (ён ужо прызнаны палітвязнем).

Віктар Ламека. Фота: яго старонка «Укантакце»

Віктар Ламека. Фота: яго старонка «Укантакце»

Віктар — прадпрымальнік з Зэльвы, яму 54 гады. Спачатку яму далі 1800 рублёў штрафу за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», але пазней выставілі абвінавачанне ў «паклёпе на Лукашэнку». Пакуль Віктар быў у СІЗА, у яго памерла маці.

Раней мужчына быў актыўны ў колах прадпрымальнікаў і абараняў іх у судах, а таксама судзіўся з падатковай. Цяпер яго ўтрымліваюць у СІЗА-6 у Баранавічах.

Давід Ацьман. Фота: яго старонка «Укантакце»

Давід Ацьман. Фота: яго старонка «Укантакце»

Таксама сярод затрыманых — былы чэмпіён Еўропы па каратэ-кёкусінкай, 30-гадовы гродзенец Давід Ацьман. Ëн заваяваў чэмпіёнскі тытул у 2021 годзе. Мужчына валодаў фітнэс-клубам «Тытан», а праўладныя СМІ яшчэ нядаўна называлі яго «волатам з Гродна».

Аляксандр «Сыр» Сыраежка. Фота: budzma.by

Аляксандр «Сыр» Сыраежка. Фота: budzma.by

Яшчэ адным затрыманым стаў Аляксандр «Сыр» Сыраежка. Ён былы музыка славутых гродзенскіх гуртоў «КальЯн» і Dzieciuki

Акрамя іх, паказаныя яшчэ чацвёра затрыманых. ГУБАЗіК сцвярджае, што гэта толькі частка тых, да каго прыйшлі падчас зачысткі.

Ці на волі цяпер частка затрыманых людзей, не паведамляецца.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Калі маеце важную для ўсіх інфармацыю, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама:

Мужчыну затрымалі за сцяжкі Украіны і Беларусі ва ўласным аўто

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
10
Абуральна
68