Гэта тэлеграм-канал, які выдае сябе за афіцыйны рэсурс 35-й асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Вастраградскага. Праўда, украінскім крыніцам ён зусім невядомы. А што ён фэйкавы, «Нашай Ніве» пацвердзілі ў самой 35-й брыгадзе:

«Паведамляем, што ў брыгады няма канала ў Telegram. Вашы чытачы могуць сачыць за дзейнасцю нашай каманды ў нашых Facebook і Instagram».

Затое на гэты канал пастаянна спасылаюцца пракрамлёўскія прапагандысты і беларуская праўладная прапаганда. Перыядычна пачынаюцца сапраўдныя хвалі цытавання. Вось, да прыкладу, лукашысцкі канал «Белорусскій сіловік» выдае пост з гэтага канала пра тое, што, быццам бы, у 35-й брыгадзе «будуць расстрэльваць тых, хто адмаўляецца ісці ў бой». У гэты самы момант той самы фэйк публікуе англамоўны прапагандысцкі твітар-акаўнт.

Паведамленне ў канале «Белорусскій сіловік» і ў твітар-акаўнце ЗОКА, які публікуе расійскую прапаганду

Паведамленне ў канале «Белорусскій сіловік» і ў твітар-акаўнце ЗОКА, які публікуе расійскую прапаганду

Такая сінхроннасць можа паказваць на каардынацыю працы маскоўскай і мінскай прапаганды.

Неўзабаве пасля гэтага «канал 35-й брыгады» цытуюць і «Жоўтыя злівы», як прыклад «украінскай лютасці».

Скрыншот з канала «Жоўтыя злівы»

Скрыншот з канала «Жоўтыя злівы»

Фэйкавы канал стаў пастаяннай крыніцай інфармацыі для прапагандысцкіх медыя. Напрыклад, тут яны, быццам бы, скардзяцца кіраўніцтву на тое, што іх «пасылаюць на ўбой». Праўда, нідзе, акрамя прапагандысцкіх СМІ яго няма, а на афіцыйных старонках брыгады зусім іншыя паведамленні, але гэта не перашкаджае расійскім каналам з сотнямі тысячаў падпісантаў цытаваць паведамленне. Перадрукоўвае яго і лукашэнкаўская прапаганда.

Злева — паведамленне з расійскага Z-канала з 350 тысячамі падпісчыкаў, з правага боку — з каналаў лукашысцкай прапаганды. Адзін з іх перадрукаваў допіс слова ў слова

Злева — паведамленне з расійскага Z-канала з 350 тысячамі падпісчыкаў, з правага боку — з каналаў лукашысцкай прапаганды. Адзін з іх перадрукаваў допіс слова ў слова

Або тут — канал з мільёнам падпісчыкаў каментуе скрыншоты з фэйкавага канала. Іх падхоплівае астатняя Z-сетка.

Скрыншот з канала «Рыбарь», на якога спасылаюцца ўсе астатнія прапагандысты

Скрыншот з канала «Рыбарь», на якога спасылаюцца ўсе астатнія прапагандысты

А 18 красавіка фэйкавы канал 35-й брыгады паведаміў «сенсацыю»: «Бахмут усё». Праўда, нідзе, акрамя гэтага канала, няма звестак, што пасля паўгода баёў расійскай арміі ўдалося заняць гэты ўкраінскі горад з 70-тысячным насельніцтвам, дакладней, тое, што ад яго засталося.

Як адрозніць фэйкавы канал?

Прадстаўнікі ініцыятывы Cyberbeaver раяць браць спасылкі на каналы з афіцыйных крыніц, напрыклад, са старонак заснавальнікаў. Таксама звяртаць увагу на назву канала — там могуць быць падмены літараў і іншыя скажэнні, якія робяць назву візуальна падобнай да сапраўднай.

Таксама важна звяртаць увагу на цытаванні канала. Можна проста «загугліць» яго назву і паглядзець, хто яго цытуе. Калі ў спісе выключна прапагандысцкія медыя, то амаль напэўна канал фэйкавы.

Чытайце таксама:

Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

«Мразота, свалота, свінота». Z-каналы прызналі, што распаўсюдзілі фэйк, у якім нібыта ўкраінскі вайсковец абражае жанчыну з дзіцем

Клас
13
Панылы сорам
37
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
7