Скрыншот з трэйлера

Скрыншот з трэйлера

«Сітуацыя з палітычнымі рэпрэсіямі і зняволенымі ў Беларусі з кожным днём пагаршаецца. Удзельнікаў негвалтоўных пратэстаў 2020 года цяпер затрымліваюць па крымінальных артыкулах і даюць велізарныя тэрміны. Таму мы закрылі ў фільме ўсіх асоб, якія могуць быць распазнаныя карнымі сілавымі структурамі.

Акрамя таго, гэты жэст выступае метафарай сітуацыі цэнзуры і самацэнзуры як у сучаснай Беларусі, так і ў цэлым у свеце, парадаксальнасць якога разам з адкрытасцю і эмансіпацыяй канфліктуе з усё большым адасабленнем і закрытасцю.

Гэты крок дае вялікую прастору фантазіі. Кожны, хто глядзіць фільм, можа лёгка падставіць свой твар замест таго, хто гаворыць, і лепш адчуць сітуацыю», — гаворыцца ў апісанні трэйлера.

Таццяна Свірэпа — беларуская дакументалістка, у паслужным спісе якой дзве эксперыментальныя працы: «Чысцец» (фільм пра чачэнскіх уцекачоў у Брэсце), «Некалькі слоў пра маю маці і яе сабаку» (аўтабіяграфічная праца ў перыяд эпідэміі кавіду).

Цяперашняя праца «Беларусь 23.34» была адабраная для ўдзелу ў дакументальным фестывалі Beldoc у Сербіі.

Чытайце таксама:

Беларус трапіў у фіналісты Прэміі маладых дырыжораў імя фон Караяна

Гродзенскі фатограф стварыў каляндар з гістарычнымі асобамі горада, а потым пачаў пісаць пра іх п’есы

«Каб аднойчы вярнуцца дахаты». Ганна Шаркунова напісала песню на словы Максіма Знака

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0