Навучэнец каледжа атрымаў прапанову пра «падпрацоўку» кур'ерам у тэматычнай групе ў тэлеграме, паведамляе прэс-служба МУС.

Па заданні куратара ён забіраў у пажылых мінчан грошы, якія перадаваў пасрэдніку.

За чатыры дні хлопец наведаў 9 адрасоў, дзе забраў 75 тысяч даляраў, прычым адна з жанчын перадала яму 27 тысяч даляраў.

Распачатыя крымінальныя справы за махлярства.

Міліцыя нагадвае, што асобы, якія выконваюць ролі кур'ераў, нароўні з іншымі ўдзельнікамі злачынных схем адказваюць па законе, а таксама нясуць абавязак па кампенсацыі матэрыяльнай шкоды, нанесенай пацярпелым.

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3