«Мы павінны падрыхтавацца да таго, што ён [канфлікт ва Украіне] можа заняць гады. Мы не павінны адмаўляцца ад падтрымкі Украіны, нягледзячы на тое, што выдаткі высокія — не толькі на ваенную дапамогу, але і з-за росту цэн на энерганосьбіты і прадукты харчавання», — сказаў ён.

Па словах Столтэнберга, далейшыя пастаўкі сучаснага ўзбраення Кіеву могуць павялічыць шанцы на тое, што Украіна зможа зноў вярнуць пад кантроль Данбас.

Раней прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што Лондан і заходнія саюзнікі павінны быць гатовыя да працяглага канфлікту ва Украіне. З яго слоў, яны павінны забяспечыць пастаўкі Кіеву зброі, боепрыпасаў і праводзіць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў хутчэй, чым расійскі бок.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2