Як распавёў у інтэрв'ю nv.ua сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, размова Пуціна і Кадырыва адбылася яшчэ 3 лютага.

«План атрымаў 3 лютага Кадыраў пры наведванні Пуціна. На гэтай сустрэчы быў узгоднены план ліквідацыі нашага прэзідэнта і Кадыраў браў на сябе абавязацельства, што яго групоўка гэта зробіць. Наша разведка адсочвала гэтыя працэсы», — распавёў Данілаў.

«Былі тры групы, якія заходзілі 26 лютага на тэрыторыю нашай краіны. Не 24 лютага, бо яны чакалі два дні, што ім дадуць зялёны калідор на цэнтральны квартал сталіцы. Мы адсочвалі ўсе гэтыя тры групы. Адна з іх была знішчаная нашымі вайскоўцамі. Дзве пасля гэтага сышлі з тэрыторыі нашай краіны. Адна сёння знаходзіцца на тэрыторыі Данецкай вобласці, іншая — на тэрыторыі горада Марыупаль, але яны не ў першых шэрагах ідуць, а ў трэцім-чацвёртым эшалоне, дзе цалкам бяспечна», — расказаў Данілаў.

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
21