«Хто даў Пуціну права абвяшчаць новыя так званыя «краіны» на тэрыторыі сваіх суседзяў?» — заявіў прэзідэнт ЗША.
Прамова была вытрыманая ў цвёрдым наступальным тоне, сярод іншага прэзідэнт ЗША абвясціў пра ўвядзенне супраць Расіі санкцый. І паабяцаў, што калі яна не супакоіцца, то і санкцыі будуць узмацняцца.
Прэзідэнт ЗША таксама заявіў:
«Сёння, у адказ на прызнанне Расіяй «ДНР» і «ЛНР», калі яна не выведзе свае войскі з Беларусі, я ўхваліў перакіданне дадатковых войскаў і тэхнікі, якія ўжо знаходзяцца ў Еўропе, для ўмацавання нашых балтыйскіх хаўруснікаў — Эстоніі, Латвіі і Літвы».