Найбуйнейшы расійскі авіяперавозчык грузаў — прыватная група «Волга-Днепр» (належыць Аляксею Ісайкіну, які займае пасаду яе прэзідэнта) — адмовіўся лётаць праз Беларусь, вынікае з даных FlightRadar24. «Мы сапраўды вырашылі часова не выкарыстоўваць для палётаў сваіх самалётаў паветраную прастору Беларусі», — паведаміў РБК прадстаўнік групы «Волга-Днепр».

Гэта адбылося пасля таго, як ЕС, Вялікабрытанія і ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускіх кампаній, уключаючы правайдара аэранавігацыйных паслуг «Белаэранавігацыя», а таксама пасля забароны ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Вялікабрытаніі супрацоўнічаць з гэтым правайдарам. «Волга-Днепр» кіруецца загадам брытанскіх авіяўладаў, таму што няўхільна выконвае ўсе міжнародныя правілы, сказала РБК крыніца, блізкая да групы. Галаўная структура групы Volga-Dnepr Logistics b. v. зарэгістраваная ў Нідэрландах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0