У большасці выпадкаў гэта адзінокія мужчыны за 40.
У Мінскай вобласці пры пажарах загінулі 4 чалавекі, паведамілі БелТА ў прэс-службе МНС.
1 студзеня гарэў дом у вёсцы Суднікі Валожынскага раёна. Ратавальнікі знайшлі ў ім цела 38-гадовага мужчыны, які пражываў у доме з дазволу гаспадыні. У той самы дзень быў пажар дома ў вёсцы Шалыгі Маладзечанскага раёна. Загінуў 55-гадовы гаспадар. У 22:28 стала вядома аб узгаранні ў жылым доме ў вёсцы Даросіна Любанскага раёна. Загінуў 62-гадовы гаспадар, пенсіянер. Яшчэ адзін пажар адбыўся сёння ноччу ў жылым доме ў вёсцы Калінінск Уздзенскага раёна. Пры тушэнні знойдзены загінулым 44-гадовы гаспадар.
Яшчэ два пажары са смяротным вынікам адбыліся на Гродзеншчыне: у вёсцы Плужыны Карэліцкага і вёсцы Новікі Воранаўскага раёнаў.
Таксама загінуў чалавек у пажары ў вёсцы Нагорная Баранавіцкага раёна і ў вёсцы Лютня Мсціслаўскага раёна.