Эканаміст Сяргей Чалы быў запрошаны ў «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь-1». У студыі ён з’явіўся ў вышыванцы.

Чалы — давераная асоба Таццяны Караткевіч. Фактычна яго паклікалі, каб выказаць прэтэнзіі да папулісцкай перадвыбарнай праграмы кандыдаткі.

Чалы ж у папулярнай форме тлумачыў, чаму эканамічная палітыка Лукашэнкі неэфектыўная.

Праграма «Клуб рэдактараў» стала вядомая пасля скандальных заяваў вядучага Генадзя Давыдзькі. Адметна, што ў перыяд агітацыі Давыдзьку як даверанай асобе Аляксандра Лукашэнкі забаронена быць вядучым палітычных праграм. Таму на бліжэйшыя тыдні яго падмяняе рэдактар «Савецкай Беларусіі» Павел Якубовіч.

Звярнула ўвагу, што пры мантажы праграмы старанна падбіралі такія моманты, каб выставіць Чалага непрыгожа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0