Аўстрыйскія ўлады кажуць, што толькі па выніках суботы ў краіну прыбылі як мінімум 10 тысяч мігрантаў. Мігранты былі першапачаткова накіраваныя ў Венгрыю ўладамі Харватыі, якія заявілі, што не могуць справіцца з наплывам 20 тысяч мігрантаў, якія з серады перасеклі яе мяжу.

Венгрыя ў сваю чаргу дастаўляе мігрантаў да мяжы з Аўстрыяй, пры гэтым вінавацячы Харватыю ў тым, што яна не рэгіструе на сваёй тэрыторыі мігрантаў.

У суботу аўстрыйская паліцыя паведаміла, што чакае прыбыцця па меншай меры 10 тысяч чалавек. Пазней кіраўнік Аўстрыйскага Чырвонага Крыжа Гары Фоцік паведаміў агенцтву APA, што ў краіну на працягу дня прыбылі ад 12 да 13 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?