Галіна Раманава за працай, фота facebook.com/surynovic.

 Галіна Раманава за працай, фота facebook.com/surynovic.

Пленэр «Пачаткі» праходзіць з 6 па 12 ліпеня ў мястэчку Друя (Браслаўскі раён). Гэта супольны праект пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ксяндза Сяргея Суроновіча і мастачкі Вольгі Куваевай. Удзел у ім бяруць Дзмітрый Сурыновіч, Уладзіслаў Пятручык, Віталь Друй, Кацярына Сумарава, Галіна Раманава… Усяго 18 мастакоў. Яны пішуць і замалёўваюць мястэчка і яго святыні. Кожны з іх пакіне па адной карціне касцёлу.

«Мы спазнаем Бога праз створаны праз Яго свет. Мастацтва ў сваім факце паўстання і радовішча з’яўляецца натхнёнай праявай чалавека, які, дзякуючы свайму таленту, можа і гэты свет, і яго ўспрыняцце праз асобу творцы і тэхнікі, накірунку, почырку, фарбы, — раскрыць і падкрэсліць. Папа Францішак кажа: «Ва ўсе часы Касцёл заклікаў мастацтва дэманстраваць прыгажосць веры і абвяшчаць евангельскае пасланне пра веліч Божага стварэння, пра годнасць чалавека, створанага на Яго вобраз і падабенства, пра сілу смерці і ўваскрасення Хрыста, які прынёс адкупленне і адраджэнне ў свет, крануты трагедыяй граху і смерці». Менавіта гэтыя думкі і пасыл мы і хочам увасобіць у пленэры, які распачаўся ў друйскім кляштары, даносячы яго як да гледачоў і прыхільнікаў мастацтва, так і да саміх мастакоў», — адзначае ксёндз Сурыновіч.

Выстава па выніках пленэру адбудзецца 12 ліпеня а 13 гадзіне ў друйскім кляштары. У імпрэзе возьме ўдзел паэт і бард Эдуард Акулін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?