Разам з беларускім БАТЭ ў чарговым абнаўленні з’явяцца клубы Марыбар (Славенія), Базель (Швейцарыя) і Бешыкташ (Турцыя), за іх можна будзе згуляць у Лізе чэмпіёнаў.

Клуб адзначае падабенства формы і твараў гульцоў да рэальнасці.

Серыя Pro Evolution Soccer знаходзіцца ў пастаянным змаганні за сэрцы геймераў з гульнямі EA Sports серыі FIFA. У PES часцей за ўсё ўзнікаюць праблемы з ліцэнзаваннем вядомых клубаў, ліг і стадыёнаў (напрыклад, у PES 2015 англійскія і італьянскія клубы маюць выдуманыя назвы). Гэта адваблівае пэўную частку гульцоў, некаторыя ж, нягледзячы на тое, лічаць PES лепшай за FIFA. Ацэнкі PES 2015 у сярэднім вышэй за FIFA 15 паводле GameRankings.

БАТЭ рэдка з’яўляецца ў футбольных сімулятарах, але беларуская футбольная ліга ўжо многа год прысутнічае ў сімулятарах менеджара Football Manager, а часам і FIFA Manager.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?