Падрыхтоўка да запуску Dragon. Фота: SpaceX

Падрыхтоўка да запуску Dragon. Фота: SpaceX

Менеджар касмічнай праграмы NASA Кэці Людэрз распавяла, што прыкладная цана адпраўкі астранаўта на МКС на караблях SpaceX Dragon і Boeing CST-100 складзе 58 млн даляраў. Тым часам Раскосмас бярэ па 71 млн за дастаўку астранаўта на арбіту.

«Я нават не хачу больш ніколі падпісваць рахунак расійскаму касмічнаму агенцтву пасля 2017 года», — заявіў Чарльз Болдэн, галава NASA і былы пілот Шатла.

NASA карысталася расійскімі паслугамі з 2011 года пасля завяршэння 30-гадовай праграмы Space Shuttle. У 2014 годзе віцэ-прэм’ер Расіі Дзмітрый Рагозін праз украінскі канфлікт параіў амерыканцам карыстацца батутамі, калі Расія раптам адмовіцца дастаўляць астранаўтаў караблямі «Саюз».

Караблі «Саюз» умяшчаюць тры чалавекі, палепшаная версія карабля Dragon зможа дастаўляць да шасці чалавек і грузы. Акрамя таго, кампанія SpaceX спрабуе зрабіць шматразовымі не толькі караблі, але і ракеты, што значна зменшыць кошт запускаў. Раскосмас тым часам, хутчэй за ўсё, адмовіцца ад амбіцыёзнай луннай праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?