Заробак дзяржслужачым павышаць трэба, але за кошт аптымізацыі і скарачэння дзяржаўнага апарату.

Аб гэтым сказаў Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе кадравых прызначэнняў.

Лукашэнка асобна закрануў тэму заробку дзяржслужачых. «У нас няпростая сітуацыя і з аплатай працы дзяржаўных служачых, перш за ўсё чыноўнікаў.

Ніколі яшчэ мы не правальваліся і не адставалі ад сярэднямесячнай зарплаты ў прамысловасці і ніколі не было такой прапорцыі да сярэдняга заробку па краіне. Мы сур'ёзна адстаем.

Але вы разумееце, што у гэты час калі мы пачнем выпукляць заробак дзяржслужачых, то атрымаем адпаведную рэакцыю народа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што заробак дзяржслужачых павышаць трэба, але за кошт аптымізацыі, скарачэння дзяржаўнага апарату, мінімізацыі тых функцый, якія дзяржапарат павінен ажыццяўляць. Ісці трэба толькі гэтым шляхам, перакананы ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?