Агульны наклад новага нумару сатырычнага часопіса Charlie Hebdo, які выйшаў у гэтую сераду — роўна праз тыдзень пасля тэракту, будзе павялічаны да 7 млн асобнікаў.
Як паведаміла агенцтва Франс Прэс, такое рашэнне прыняло кіраўніцтва выдання ў сувязі з захаваннем попыту.
Першапачаткова тыя супрацоўнікі Charlie Hebdo, што засталіся ў жывых пасля нападу на рэдакцыю, планавалі распаўсюдзіць 1 млн газет. Потым гаворка пайшла аб 3 млн, аднак у выніку ўсеагульнага ажыятажу не хапіла і 5 млн экзэмпляраў. Нумар паступіў у продаж 14 студзеня, і ў Парыжы ён быў цалкам раскуплены на працягу пары гадзін. Аналагічная сітуацыя паўтаралася ў наступныя дні пасля новых «давыпускаў».
0
0
0
0
0
0