Трое грамадзян — Беларусі, Расіі і Ірана, якія працавалі ў 2001 годзе на пасадах старшыні праўлення, намесніка старшыні праўлення і сакратара савета дырэктараў аднаго з камерцыйных банкаў, падазраюцца ў крадзяжы грошай шляхам выкарыстання службовага становішча. 

З верасня па снежань 2011 года падчас узвядзення будынка для патрэб банка зламыснікі нібыта аплачвалі паслугі па збудаванні аб'екта, на самай жа справе грошы прысвойвалі. У крымінальнай схеме выкарыстоўваліся рэквізіты падкантрольных суб'ектаў гаспадарання і падстаўныя фірмы-аднадзёнкі. Увогуле за гэты час было выкрадзена больш за 5,5 млн еўра, што належалі банку, паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. 

З моманту ўчынення злачынства прайшло тры гады, і фігуранты ўжо змянілі месца працы. Цяпер падазроныя затрыманыя. У іх канфіскаваныя грошы прыкладна на 170 тысяч еўра, накладзены арышт на рахункі ў банках больш як на 100 тысяч еўра. 

Следчым камітэтам распачата справа па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?