На шчасце, такога моцнага ветру, як на поўначы Еўропы, нідзе ў Беларусі не прагназуецца.

У Мінску найбольшы снег чакаецца ўранку пятніцы, а пасля ўначы з пятніцы на суботу.

У Віцебску моцны снегапад пройдзе ўдзень пятніцы.

У Гомелі найбольшы снег пройдзе ўдзень у суботу.

У Гродне — ўвечары пятніцы.

Раніцай 5 снежня ў гарах Шатландыі хуткасць ветру дасягала 63 метраў за секунду.

У прыбярэжных раёнах Вялікабрытаніі назіраюцца паводкі, якіх там не бачылі 30 гадоў. Набраўшыся сілаў у паўночнай Атлантыцы, цыклон «Хавер» рухаецца ў цэнтр Балтыкі і далей — праз Нямеччыну, Польшчу — у Беларусь і Расію. Паведамляецца, што сярод краін, якія былі закранутыя стыхіяй — Чэхія, Аўстрыя, Данія і Нідэрланды.

Нямецкія метэаролагі прагназуюць, што «Хавер» прынясе краіне самыя вялікія разбурэнні за апошнюю дэкаду. У Гамбургу абвешчанае надзвычайнае становішча, зачыненыя калядныя кірмашы. Паліцыя і выратавальнікі знаходзяцца ў стане павышанай гатоўнасці.

Па дадзеных на пятніцу, 6 снежня, паведамляецца пра пяць загінулых. У прыватнасці, ахвярамі стыхіі сталі двое жыхароў Поўдня Англіі. У Швецыі падчас шторму патанулі два маракі. Яшчэ адна жанчына загінула ў Даніі - моцны парыў ветру перакуліў яе машыну.

У школах і ўстановах дадатковай адукацыі Калінінграда ў пятніцу, 6 снежня, адмяняюцца заняткі ў першую змену з-за рэзкага ўзмацнення ветру.

Пра гэта ў чацвер паведамляецца на сайце гарадской адміністрацыі, адзначае тэлеканал Дождь.

У горадзе чакаецца вецер парывамі да 25—30 м/с. Ці будуць школьнікі вучыцца ў другую змену, вырашаць ў першую палову дня 6 снежня, адзначаецца ў паведамленні.

На пятніцу ў Беларусі, у тым ліку ў Мінску і Мінскай вобласці, чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: снег, завіруха, узмацненне ветру парывамі да 15-22 м/с, месцамі – да 24 м/с.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што грамадзянам неабходна ўлічваць такія ўмовы надвор'я і быць як мага больш уважлівымі да сябе і адзін аднаго.

Рэкамендуецца па магчымасці знаходзіцца ў будынках, у цёплых памяшканнях, не выходзіць без дай патрэбы на вуліцу, адмовіцца ад прагулак.

Неабходна памятаць, што знаходзячыся на вуліцы не варта хадзіць блізка да края праезжай часткі, а таксама побач з лёгкімі канструкцыямі — моцны вецер можа знесці вас у бок, альбо адкінуць на вас незамацаваныя прадметы.

Далёкія паездкі лепш адмяніць, дзяцей і старых, і людзей з нестабільным станам здароўя без крайняй неабходнасці з дома не выводзіць, забяспечыўшы кантроль за імі.

Аўтааматараў МНС заклікае ўстрымацца ад паездак на аўтамабілях, лепш скарыстацца грамадскім транспартам. Калі ж пазбегнуць паездкі нельга: праверце перад выездам стан аўтамабіля, узроўні ўсіх тэхнічных вадкасцяў. Вазьміце ў дарогу запас паліва, ежу і цёплыя рэчы.

Пры выяўленні надзвычайнай сітуацыі неабходна паведаміць у МНС па тэлефоне 101.

Апынуўшыся на месцы надзвычайнай або няштатнай сітуацыі выразна выконвайце ўказанні і рэкамендацыі работнікаў ДАІ і МНС. Памятаеце — аварыйныя службы валодаюць ўсёй сітуацыяй па горадзе і прымаюць рашэнні зыходзячы з гэтага!

Хаўер, сакавік 2013 г. Як гэта было 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?