Каля 250 чалавек бярэ ўдзел у пешай пілігрымцы з Беластока да віленскай святыні — Маці Божай Вострабрамскай. У Вільню ўдзельнікі пілігрымкі прыйдуць 24 жніўня прайшоўшы каля 290 кіламетраў па Польшчы, Беларусі і Літве.

Пілігрымка арганізуецца ўжо 21-ы раз. У Гродне да яе далучыцца яшчэ некалькі соцень чалавек. Пра экуменічны характар пілігрымкі сведчыць тое, што паломнікаў будуць прымаць па дарозе людзі розных веравызнанняў, да таго ж і ў пілігрымцы ўдзельнічаюць не толькі каталікі.

Пілігрымка падзеленая на дзевяць этапаў, цалкам траса складае 288 кіламетраў. На трэці дзень паломнікі маюць перайсці ў Кузніцы мяжу з Беларуссю і скончаць гэты дзень у Гродне.

Да Вострай Брамы ўдзельнікі пілігрымкі плянуюць дайсьці 24 жніўня папаўдні. Афіцыйна акцыя скончыцца 25 жніўня імшою ў Віленскай Катэдры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?