Марына Адамовіч паведаміла ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку, што палітвязень Мікалай Статкевіч страціў прытомнасць пасля «аказанай дапамогі» ў санчастцы.

«Міколу амаль прымусова завялі ў суботу пад вечар у санчастку, дзе „знайшоўся“ павышаны ціск (па Статкевічу танометры правяраюць). Пасля „аказанай дапамогі“ яму стала горай, і назаўтра, калі ён проста ўпаў, дапамогу аказаць яму не спяшаліся на працягу 20 хвілін, калі сусед несупынна барабаніў у дзверы», — напісала жонка палітвязня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?