А затым папрасіла статус бежанца, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

«Раніцай 16 чэрвеня ў Беларусь рэйсам Масква — Мінск прыбылі дзве грамадзянкі Конга, маці і яе цяжарная дачка. Канчатковым пунктам іх запланаванага маршруту была Германія. Аднак падчас памежнага кантролю высветлілася, што шэнгенскія візы ў іх падробленыя, таму жанчынам было адмоўлена ў рэгістрацыі на рэйс Мінск — Берлін. Таксама ў іх адсутнічалі і беларускія візы — жанчыны ішлі транзітам і не планавалі затрымлівацца», — распавялі ў ДПК.

Прадстаўнік авіякампаніі пацвердзіў, што ўвечары грамадзянкі будуць адпраўленыя ў Расію зваротным рэйсам.

«Разумеючы, што ў Германію ім не трапіць, яны паспрабавалі па-свойму пазбегнуць вяртання ў Расію.
Тут жа ў цяжарнай жанчыны раптам узнік перадродавы стан, і ёй экстранна спатрэбілася медыцынская дапамога. Яе даставілі ў 3-ю мінскую гарадскую клінічную бальніцу,
дзе пасля правядзення неабходнага абследавання медыкі далі заключэнне, што да родаў пакуль далёка», — адзначылі ў камітэце.

Пасля гэтага прадстаўніцы Афрыканскага кантынента выказалі жаданне аформіць хадайніцтва для набыцця статусу бежанцаў у Беларусі. Іх перадалі супрацоўнікам міграцыйнай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?