Міжведамасная камісія па правядзенні конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асоб, што забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту прэснаводнай рыбы, прадуктаў перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў, вызначыла пералік спецімпарцёраў на 2012 год. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве гандлю.

У пералік увайшлі 39 юрыдычных асоб рознай формы ўласнасці. Сярод іх — ДП «Магілёўскі рыбакомплекс», ТАА «Еўрагандаль», ААТ «Мінскбакалеягандаль», ПУП «Белкаапаптгандаль», ДП «Белрыба», СП «Санта Брэмар» ТАА, СТАА «Арвітфуд» (Мінск), ТДА «Віталюр», ААТ «Рыбны рад» (Бабруйск), ААТ «Белбакалея» і іншыя.

На 2011 год было вызначана 25 спецімпарцёраў.

Нагадаем, у красавіку 2010 года ўказам прэзідэнта былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў правілы рэгулявання рыбнага рынку. Так, функцыя перададзена ад Кіраўніцтва спраў прэзідэнта Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання. Пакінута выключнае права дзяржавы на імпарт прэснаводнай рыбы, прадуктаў перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў. Іх імпартам займаюцца юрыдычныя асобы, якія перамаглі на конкурсе. Марскую свежамарожаную рыбу могуць імпартаваць любыя юрыдычныя асобы без правядзення конкурсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?