Стан сямі пацярпелых ад выбуху ў Пінску, якія зараз знаходзяцца ў апёкавым цэнтры Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, застаецца вельмі цяжкім.

Як паведаміў галоўны лекар бальніцы Віктар Сірэнка, усе пацярпелыя падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Чакаецца, што сёння з Пінскай цэнтральнай бальніцы ў Мінск перавязуць яшчэ аднаго ці двух пацярпелых, паведаміў ён.

Як мяркуецца, прычынай НЗ на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» 25 кастрычніка стаў выбух адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул. Загінулі тры чалавекі: целы двух былі выцягнуты ратавальнікамі з-пад завалаў, трэці памёр пазней у рэанімацыйным аддзяленні Пінскай цэнтральнай бальніцы. Іх пахаванне адбудзецца сёння ў Пінску.

Па факце выбуху пракуратура Брэсцкай вобласці распачала справу на падставе ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правіл бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах або ў выбухованебяспечных цэхах ці правіл бяспекі выбухованебяспечных работ).

Васямнаццаць пацярпелых рабочых знаходзяцца ў бальніцах Пінска, Брэста і Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?