Гаворка амаль не ішла пра спорт, часцей Барткевіч гаварыў пра сваіх зорных знаёмых і былыя часы. Таксама выказваўся і на актуальныя пытанні.

«Я супраць Аляксандра Рыгоравіча нічога не маю — гэта талент, які нараджаецца, можа, раз у сто гадоў. Ну не вінаваты ён, што яго памочнікі нейкія неталенавітыя. Усе яго чамусьці баяцца. Краіна ж у парадку. Часта бываю ў Расіі — гэта кашмар нейкі. Заедзьце ў Маскву — там галеча, п’янства, дарог няма», — кажа Барткевіч.
Тым не менш, ён прызнае, што самы росквіт беларускай культуры быў пры Машэраве. Вас не пакрыўдзіла, што ў праспекта Машэрава адабралі яго імя, запытаўся журналіст Сяргей Шчурко.

«Канечне, пакрыўдзіла… Але я ўсё ж лічу, што чалавек, які ў стырна, мае права на многае».

Запыталіся ў Барткевіча пра стаўленне да гурта «Ляпіс Трубяцкі». «Мы сябруем, гэта вельмі арігінальная група. Хлопцы адкрылі ўласны жанр. Прыкладна як у свой час «Любэ», — адказаў «песняр».

«Калі б мы рабілі ўсё па-сталінску, то амерыканцы б да нас прыязджалі вучыцца, а не мы да іх.
Чытаю пра Сталіна ўсё, што пішуць, мне гэтая гістарычная асоба вельмі цікавая. На яго шмат скінулі таго, чаго ён не рабіў, хаця, канечне, яму даводзілася прымаць непапулярныя меры», — Барткевіч лічыць, што наступнік Сталіна Хрушчоў праваліў геніяльны план «ператварэнне СССР у кукурузную дзяржаву».

Выказаўся спявак і адносна беларускай мовы. Ён кажа, што мае рэцэпт, як навучыць беларусаў гаварыць па-свойму.

«За поўгода ўсе беларускія дзеці размаўлялі б на роднай мове абсалютна чыста. Павесіў бы ўкожнай сям’і рэпрадуктар на сценку, і беларускі канал трансляваў бы з раніцы да вечара. Прымусіць дзяцей слухаць мы не зможам, але гэта будзе адбывацца міжвольна.
Я такі эксперымент прарабіў са сваімі заакіянскімі ўнукамі — яны мовы не ведалі, а праз тры месяцы загаварылі толькі таму, што матчына мова доўбіць па галаве і ў ёй затрымліваецца тое, што трэба».

Таксама ў гутарцы пра Вольгу Корбут, Уладзіміра Мулявіна, Арнольда Шварцэнегера, Алу Пугачову, сэкс, «тупых амерыканцаў».

«Прессбол» прадаецца ва ўсіх шапіках краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?