Беларусь замахнулася на чатыры мільёны вакцын у год ад кавіду

Прамысловую вытворчасць уласнай вакцыны наладзілі ў Віцебскай вобласці на вытворчай пляцоўцы ААТ «БелВітуніфарм». Спіс айчынным медыцынскім распрацоўкам адкрыла вакцына ад кавіду.

12.01.2024 / 11:07

Фота: Julia Borodun Belarus Health Ministry via AP

«Рэгістрацыя вакцыны адбылася 27 снежня мінулага года. У грамадзянскі абарот яна паступіць ужо сёлета пасля правядзення дзяржзакупак Міністэрствам аховы здароўя», — расказаў sb.by гендырэктар прадпрыемства Сяргей Бальшакоў.

«Магутнасці і магчымасці нашага прадпрыемства дазваляюць у поўнай меры забяспечыць патрэбнасці Беларусі ў гэтым прэпараце. Мы гатовыя выпускаць да 4 мільёнаў доз вакцыны ад каранавіруса за год», — дадаў ён.

Пад выпуск медыцынскіх вакцын на прадпрыемстве выдзелены асобны паверх вытворчага корпуса, а ў 2022 годзе тут правялі поўную глыбокую мадэрнізацыю.

Чытайце таксама:

Зарэгістравана беларуская вакцына ад кавіду

Не толькі ў Беларусі. У краінах ЕС знішчылі вакцын супраць кавіду на чатыры мільярды еўра

СААЗ заклікала аднавіць масачны рэжым з-за ўзрастання захворванняў на кавід

Nashaniva.com