Як падрыхтавацца да пераходу мяжы? Распыталі ў тых, хто яе нядаўна праходзіў

З пачатку мая на мяжы ўзмацніўся надгляд — цяпер людзей правяраюць нават на мяжы з Расіяй. Расказваем, што могуць паглядзець або пра што спытаць, як абараніць сябе і прайсці кантроль з меншым стрэсам.

25.05.2023 / 21:09

Надгляд рэчаў

Вядома, што пры ўездзе ў Беларусь усе рэчы «прасвечваюць», а могуць зрабіць гэта і на выездзе. Таму не варта спрабаваць правезці нешта, што можа выклікаць пытанні або што забаронена ўвозіць ці вывозіць, бо гэта можа справакаваць павышаную цікавасць да вас памежнікаў.

Надгляд смартфона. Што цікавіць сілавікоў?

Пачасціліся і надгляды смартфонаў, асабліва на мяжы з ЕС пры ўездзе ў Беларусь. Згодна з апошнімі навінамі, вось што можа цікавіць сілавікоў на ўездзе або выездзе з Беларусі:

Як абараніцца? Гэта зойме ад гадзіны да дзвюх

Можа падавацца, што гэта няважна, маўляў, «захочуць затрымаць — знойдуць за што». Гэта слушна, але ўсё ж значную частку людзей спецслужбы адшукалі выпадкова. Пра большасць рэчаў мы ўжо пісалі адмысловыя гайды, таму дамо спасылкі на іх.

Таксама нам паступілі паведамленні пра тое, што часам правяраюць укладкі «Медыя» і «Спампоўкі» ў Telegram, якія можна знайсці праз пошук. Расказваем, як іх вычысціць на прыкладзе Android-тэлефона (але некалькі скрыншотаў ёсць і для iPhone).

Верхняе меню Telegram на iPhone і Android

Выгляд меню пошуку на Android

Акно пацвярджэння ачысткі спіса спамповак

Файлы, спампаваныя не да канца, у меню «Спампоўкі»

«Падазроны» файл ва ўкладцы «Медыя»

Меню канала на прыкладзе «Нашай Нівы»

Акно пацвярджэння выхаду з канала

Меню «Чаты» ў пошуку Telegram

Пацвярджэнне ачысткі гісторыі пошуку ў Telegram

Налады Telegram

Пункт меню «Даныя і сховішча» ў наладах Telegram

Пункт меню «Выкарыстанне сховішча»

Акно пацвярджэння ачысткі кэша

Меню «Сховішча» пасля ачысткі кэша

Пацвярджэнне ачысткі лакальнай базы даных

Пасля гэтага фота з укладкі «Медыя» з каналаў і чатаў, з якіх вы выйшлі/адпісаліся не будуць бачныя, а спампаваныя медыяфайлы выдаляцца канчаткова.

Лепш мець два акаўнты і загадзя перадаць «пратэсны» каму-небудзь на захаванне перад паездкай.

Таксама, магчыма, запампаваць сабе «партызанскі тэлеграм». Пасля варта стварыць на ім ілжывы код-пароль (інструкцыя «Кіберпартызанаў»), які б хаваў і выдаляў усё, што вам трэба.

Калі вы абралі «партызанскі тэлеграм», то варта змяніць іконку праграмы на стандартную (як гэта зрабіць, напісана тут), каб у сілавікоў не ўзнікла пытанняў пры надглядзе смартфона, а таксама адключыць «Захаваныя каналы» (бо гэта нестандартная функцыя), але для гэтага трэба спачатку стварыць код-пароль, перайсці ў «Партызанскія налады» і адключыць гэтую функцыю, пацвердзіўшы ачыстку «Захаваных каналаў».

Апытанне і выклік «на гутарку»

Шмат людзей пачалі апытваць, асабліва пасля вяртання. Цікавіць можа ўсё што заўгодна — што вы везяце, як атрымалі візу, якім чынам атрымалі працу ці дзе вучыцеся. Людзей, якіх варта апытаць, выбіраюць сілавікі. Для размовы чалавека адводзяць у адмысловы пакойчык, а гутарка можа заняць больш за гадзіну. Там жа правяраюць смартфон.

Падчас гутарак магчымыя правакацыі. Да прыкладу, сілавік заяўляе, што «ўсё ведае пра тое, што вы ахвяравалі палку Каліноўскага» або «ведае, што вы ўдзельнічалі ў пратэстах». Гэта разлічана на тое, што вы спужаецеся і прызнаецеся (да прыкладу, скажаце нешта кшталту «вы што, якім каліноўцам, можа толькі некалі ў «Байсол», што створыць вам безліч праблем). Паверце, калі ў спецслужбаў ёсць пра вас дакладныя звесткі, то пытацца ніхто не будзе.

Пытаюцца і пра палітычную пазіцыю: за каго галасавалі, ці чытаеце «экстрэмісцкія» рэсурсы, як вы ставіцеся да вайны. Будзьце гатовыя адказаць на гэтыя пытанні.

Вядома таксама, што выклікае шмат пытанняў факт вучобы ў ЕГУ (вы можаце назваць, што вучыцеся ў іншым літоўскім універсітэце, але тады не бярыце з сабой студэнцкі білет, або сказаць, што проста працуеце ў Літве). Таксама не варта казаць, калі выдача візы была звязаная з нейкай вашай палітычнай актыўнасцю.

Нашы суразмоўцы адзначылі, што не мае сэнсу размаўляць дзёрзка ці пытацца пра тое, у межах якой прававой працэдуры вас апытваюць — гэта толькі ўскладніць стасункі з сілавікамі, калі вы ў слабай пазіцыі.

Выпадкі, калі ўязджаць у Беларусь небяспечна

Ёсць рэчы, ад якіх абараніцца немагчыма. Частка людзей, да прыкладу, патрапіла на фота з пратэстаў або ўжо ёсць у базах «каментатараў», «зліўшчыкаў даных» ці «ахвярадаўцаў» (сярод тых, хто данаціў у «Байсол» ці ў іншыя структуры з уласных картак). Таксама асаблівы дагляд чакае тых, каго арыштоўвалі па артыкуле 23.34 (24.3) або іншых палітычных і хто ёсць у базе «БЕСпарадкі».

Як учора расказаў ГУБАЗіК, супраць такіх людзей аб'яўляюць план «Кантроль мяжы» і затрымліваюць пасля ўезду ў Беларусь. 

Такім чынам, можа быць небяспечна вяртацца ў Беларусь, калі вы:

  1. Удзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе і не прымалі мер для таго, каб ускладніць вашу ідэнтыфікацыю (адсутнасць публікацый у сацыяльных сетках і наяўнасць маскі, лепш з акулярамі, на саміх пратэстах), або затрымліваліся на іх, або затрымліваліся людзі, у якіх маглі знайсці звесткі пра вас. За гэта вам пагражае да трох гадоў турмы (або да пятнаццаці гадоў, калі вашы дзеянні кваліфікуюць як удзел у «масавых беспарадках»).
  2. Пісалі каментары ў сацыяльных сетках або тэлеграме датычна гвалту ці злачынстваў сілавікоў і іншых функцыянераў рэжыму, выхаду на пратэсты, арганізацыі забастовак ці іншых рэчаў такога кшталту і пры гэтым адмыслова не прымалі сур'ёзныя меры бяспекі, і ёсць падставы меркаваць, што гэтыя каментары могуць адназначна быць ідэнтыфікаваныя як напісаныя вамі. За гэта вам можа пагражаць да пятнаццаці гадоў няволі.
  3. Ахвяравалі з вашай асабістай карткі ў структуры, за данаты ў якія цяпер арыштоўваюць, — BYSOL, BY_HELP і іншыя. За гэта вам можа пагражаць да шасці гадоў няволі.
  4. Пісалі ў бот «Чорнай кнігі Беларусі», «Нехта» (з верасня да ліпеня 2021-га) ці «Беларусі галаўнога мозга» (са студзеня па май 2021-га). За гэта вам можа пагражаць да дванаццаці гадоў турмы.
  5. Вы былі чальцом нейкай структуры, якая засвяцілася падчас пратэстаў 2020-га ці пасля іх, і спецслужбам вядома пра тое, што вы звязаныя з гэтай структурай. За гэта можа пагражаць да шасці гадоў турмы.

Таксама паведамлялася, што некаторых людзей затрымлівалі праз дзень-два пасля праходу мяжы. Таму можа мець сэнс пажыць без выкарыстання сім-карты па-за межамі вашага дома нейкі час, каб пазбегнуць такога затрымання. Але гарантыя гэта не дае;

Калі вы ўсё яшчэ маеце перасцярогі наконт вашай бяспекі, то лепш пракансультуйцеся са спецыялістамі, да прыкладу, з прадстаўнікамі ініцыятывы Cyberbeaver. Яны бясплатна кансультуюць беларусаў па пытаннях лічбавай бяспекі.

Чытайце таксама:

Тэлеграм-бот «Магніт», які сілавікі ставяць затрыманым: якія звесткі ён можа збіраць і як ад гэтага абараніцца

Як пераходзіць расійскую мяжу? Парады даў Стрыжак

На мяжы з Польшчай сілавікі правяраюць тэлефоны ў тых, хто выязджае з Беларусі

Nashaniva.com