Instagram

Зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Ваша актыўнасць» (Your activity). Праз пункт «Узаемадзеянні» (Interactions) вы можаце паглядзець усе каментары, лайкі і адказы на гісторыі, якія вы пакідалі за ўвесь час.

Facebook

З мабільнай праграмы: зайдзіце ў свой профіль, націсніце на тры палоскі ў правым верхнім куце і абярыце пункт «Налады і прыватнасць» (Settings and privacy). Далей націсніце «Журнал дзеянняў» (Activity log). Там вы можаце паглядзець усю гісторыю вашага ўзаемадзеяння з сацсеткай.

З камп'ютара: клікніце па вашым аватары ў правым верхнім куце браўзера — адкрыецца меню. Далей абярыце пункт «Налады і прыватнасць», а пасля перайдзіце ў «Журнал актыўнасці».

«Укантакце»

З камп'ютара: пераходзім у меню «Навіны». Вы трапіце туды адразу, калі ўвядзеце ў адрасным радку vk.com. Далей з'явіцца меню ў правай частцы, дзе трэба націснуць на пункт «Рэакцыі».

Таксама вы можаце скарыстацца фільтрам лайкаў, дзе можна выбраць катэгорыі, якія вы лайкалі.

З мабільнай праграмы: націсніце на левы верхні кут, дзе адлюстраваны аватар вашага профілю. Далей перайдзіце ў меню «Закладкі» (Bookmarks). Пасля гэтага націсніце на кнопку «Рэакцыі» (Reactions).

«Аднакласнікі»

З «Аднакласнікамі» складана. Зайдзіце на сваю старонку і націсніце на сваё імя і прозвішча (у дадатку націсніце меню з трыма кропкамі, а пасля націсніце на сваё імя і прозвішча).

Вы пабачыце сваю стужку, у якой ёсць інфармацыя і пра «класы», якія вы паставілі, акрамя тых выпадкаў, калі вы схавалі гэтую інфармацыю з стужкі. Іншага шляху даведацца пра тое, дзе менавіта вы ставілі «класы», няма, і гэта праблема.

Пры падрыхтоўцы матэрыяла мы звярнуліся па парады да праекта, які кансультуе ў галіне лічбавай бяспекі CyberBeaver. Яны лічаць, што «Укантакце» і «Аднакласнікі» «дзіравыя» і ўцячы з іх можа што заўгодна — і раяць імі ўвогуле не карыстацца.

Агулам, парада яшчэ і ў тым, каб ставіць лайкі, у тым ліку на каментары іншых людзей, акуратна і ўдумліва, асабліва калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. Бо кожны з іх у любы момант можа быць запісаны сілавікамі.

Чытайце яшчэ:

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Satan / Адказаць
17.08.2022
@Пры падрыхтоўцы матэрыяла мы звярнуліся па парады да праекта, які кансультуе ў галіне лічбавай бяспекі CyberBeaver. Яны лічаць, што «Укантакце» і «Аднакласнікі» «дзіравыя» і ўцячы з іх можа што заўгодна — і раяць імі ўвогуле не карыстацца[email protected] Истину глаголет! Из ВК выпилился с концами года 3-4 назад и прекрасно себя чувствую. А ОК... это я вообще даже хз... как подтереть жопу лопухом я и без ОК знаю.
0
Юный друг,всегда будь юным!Ты вз-леть не т-пись!Будь весёлым,дерзким,шумным!Д-ся надо,так / Адказаць
17.08.2022
Satan, а мяне не было ні ў фэйсбучыку, ні тым больш у кантакціку, ні тым больш тым больш у ОК :ь 
0
Satan / Адказаць
17.08.2022
Фейсбучек полезный бывает. Особенно в этих Европах. Что поляки, что чехи - они почти все в фб, там куча групп - от давайте познакомимся и выпьем до куплю-продам-отдам даром.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру