Піраміду Хеопса закрыюць для наведвання

Піраміду Хеопса ў егіпецкай Гізе вырашылі закрыць для наведвання турыстамі. Як паведамляе Міністэрства турызму і старажытнасцяў Егіпта, гэта здарыцца ў чэрвені. Прычына такога рашэння — неабходнасць правядзення рэстаўрацыйных работ у рамках праграмы рэгулярнага абслугоўвання.

30.03.2023 / 16:12

Колькі працягнецца рэстаўрацыя самай вялікай егіпецкай піраміды, пакуль не паведамляецца.

Не так даўно навукоўцы выявілі ў пірамідзе Хеопса вялікі калідор: дзевяць метраў у даўжыню і крыху больш за два метры ў шырыню. Выяўленне новага калідора ўжо назвалі «адным з самых важных, зробленых у пірамідзе Хеопса ў сучасную эпоху». А вось мумію самога фараона дагэтуль не знайшлі.

Піраміда Хеопса размешчана на плато Гізы на заходнім беразе ракі Ніл недалёка ад Каіра, сталіцы Егіпта. Комплекс складаецца з трох пірамід фараонаў: Хеопса, Хефрэна і Мікерына. Піраміда Хеопса — частка сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Збудаванне з'явілася прыкладна ў 2560 годзе да нашай эры. На працягу больш трох тысячагоддзяў (прыблізна да 1300 года) піраміда была самай высокай пабудовай на зямлі. 

Чытайце таксама:

Беларускі турбізнэс сёлета не будзе ў стане задаволіць попыт на выязны турызм

Егіпет — самы папулярны для беларусаў турыстычны маршрут

Пад Асіповічамі стаіць незвычайная піраміда з егіпецкім крыжам наверсе. Для чаго яна?

У Егіпце знайшлі самую старажытную мумію

Nashaniva.com