Гэтая піраміда — фактычна вялікі вулей. Яна можа ўтрымліваць адразу некалькі дзясяткаў сем’яў пчол. 

Па словах стваральніка піраміды Аляксандра Саковіча, унутры піраміда падзеленая на дзве часткі: адна для насякомых, а другая (верхні паверх) абсталяваная для знаходжання чалавека.

А навошта там знаходзіцца чалавеку? Дзеля лекавання. Вядома, што блізкасць да пчол станоўча ўплывае на здароўе чалавека.

І піраміда — гэта прыстасаванне для медыцынскага кірунку, вядомага як біярэзанансная апітэрапія.

Над пірамідай можна заўважыць анкх — крыж старажытнага Егіпта, які каранаваны зверху з дапамогай кальца. Яшчэ яго называюць копцкі крыж, ключ жыцця, ключ Ніла, «бант жыцця» і г. д. Дзеля чаго менавіта гэты сімвал пастаўлены над збудаваннем, у матэрыяле газеты «Асіповіцкі край» не ўдакладняецца.

Клас
18
Панылы сорам
18
Ха-ха
6
Ого
13
Сумна
1
Абуральна
2