Руслан Сегянюк

Руслан Сегянюк

«Масавых выязных кірункаў з вылетам з Беларусі засталося ўсяго чатыры: Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет, Грузія і Турцыя», — пералічыў усё, што засталося, Сегянюк.

Пры гэтым ён папярэдзіў, што з-за абмежаванняў і розных санкцый, а таксама невялікай колькасці кірункаў і правазных магчымасцяў, беларускі турбізнэс не зможа задаволіць попыт беларусаў на адпачынак у 2023 годзе.

«І гэта нават з улікам таго, што кошт адпачынку падняўся, а таксама ўскладнілася лагістыка і больш часу трэба правесці ў дарозе», — адзначыў Руслан Сегянюк.

Напрыклад, на адно месца на курортах Грузіі ў мінулым сезоне прэтэндавалі 2-3 беларусы, і ўсіх ахвотных перавезці не здолелі. Такая тэндэнцыя мае захавацца і сёлета, бо колькасць самалётаў у «Белавія» не павялічыцца, а колькасць кірункаў таксама наўрад ці вырасце.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1