Навуковая дзейнасць Нацыянальнай акадэміі толькі на 30% фінансуецца з бюджэту дзяржавы, у астатнім сродкі ідуць ад працаў паводле дамоваў.
Пра гэта журналістам распавёў намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, які даў справаздачу па інавацыйнай дзейнасці за 2011 год і планах да 2015 года.
Што цікавага адбываецца ў беларускай навуковай сферы?
Мяркуючы па справаздачы, Акадэмія навук разгарнула актыўную дзейнасць ва ўсіх кірунках— ад стварэння ствалавых клетак да французскіх сыроў з цвіллю і новых спосабаў ачысткі вады. Для апошняга распрацавана методыка з выкарыстаннем мікравалокнаў, якія забяспечваюць патройную ачыстку.
Асаблівую ўвагу Сяргей Чыжык звярнуў на праекты плазменных свяцільняў, якія ўжо часткова выкарыстоўваюцца ў Мінску. Рэч у тым, што ліхтары гэтага тыпу больш эканамічныя і маюць павышаны ККД.
Таксама часткова вырашана пытанне старых боепрыпасаў, якія цяпер можна цалкам утылізаваць, разабраўшы на выбухоўку і каляровыя металы.
Асобна ўзгадалі пра трансгенных жывёл — актыўна ідуць эксперыменты па ўжыўленні козам генаў чалавека. Цяпер статак «мадыфікаваных» коз налічвае 150 галоваў. Усё гэта робіцца для атрымання з малака лактаферыну — рэдкага і дарагога рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў малочнай прамысловасці.
Агулам рэйтынг беларускай навукі расце. Калі раней у індэксе ведаў Беларусь была на