Затрыманы мінулай ноччу ў Мінску актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта паведаміў прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.

Паводле яго слоў, у панядзелак, 16 ліпеня, у Першамайскім судзе адбудзецца суд над ім.

Паводле звестак Вінярскага, Моўчану інкрымінуюць дробнае хуліганства.
У затрыманага былі знойдзены наклейкі супраць смяротнай кары ў Беларусі. Паводле слоў Вінярскага, маці Молчана паведамілі, што яе сына ў міліцыі збілі.

Моўчан быў затрыманы ноччу на вуліцы Астрашыцкай (мікрараён Уручча). Яго даставілі ў Першамайскае РУУС.

Нагадаем, 4 ліпеня суд Першамайскага раёна Мінска аштрафаваў Андрэя Моўчана на восем базавых велічынь (800 тысяч рублёў), прызнаўшы яго вінаватым паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання).

Моўчан быў затрыманы міліцыяй 19 мая каля ўніверсама «Першамайскі» ў Мінску. У знак салідарнасці са зняволеным віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг. Праз некалькі хвілін да актывіста пад’ехала машына з супрацоўнікамі міліцыі. Актывіста моцна збілі. У бальніцы, куды яго даставілі, урачы зафіксавалі ў яго чэрапна-мазгавую траўму і пералом сківіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?