У пятніцу днём у Лос-Анджэлесе быў знойдзены мёртвым сын амерыканскага акцёра і рэжысёра Сільвестра Сталонэ, паведамляе The Hollywood Reporter.

36-гадовага Сэйджа Сталонэ знайшлі ў яго ўласнай кватэры. Прычынай смерці, магчыма, з’яўляецца перадазіроўкі наркотыкаў.

Свой дэбют у якасці акцёра ён зрабіў яшчэ дзіцём у фільме «Рокі 5». Затым Сэйдж Сталонэ працягнуў здымацца ў кінастужках, і нават быў рэжысёрам некалькіх малавядомых фільмаў.

«Сільвестр Сталонэ спустошаны раптоўнай смерцю свайго сына», — гаворыцца ў заяве прадстаўніка акцёра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?