У Мінску затрыманы кіраўнік незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Аўтаномныя
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 193 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя альбо кіраўніцтва грамадскім аб’яднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, якія замахваюцца на асобу, правы і абавязкі грамадзян) у дачыненні да непрацуючага мінчука 1984 года нараджэння.
«Следствам устаноўлена, што мужчына ў 2010 годзе арганізаваў і ўзначаліў грамадскае аб’яднанне, названае ім „Аўтаномныя
Падазраваны з моманту стварэння арганізацыі да лютага гэтага года выконваў
Ён арганізаваў шэраг акцый, на якіх разам з падначаленымі аказаў гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да прадстаўнікоў моладзевых субкультур, нефармальных рухаў і сэксуальных меншасцяў, іншых грамадзян.
Зараз абвінавачваны ўтрымліваецца ў следчым ізалятары па падазрэнні ў здзейсненым ім у лютым асабліва злосным хуліганстве (арт.339 ч.3 КК Рэспублікі Беларусь). Санкцыя ч.2 арт.193 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да шасці месяцаў альбо пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.