Адпаведна, усё, што не ўвайшло ў гэты спіс, будуць прадаваць толькі па рэцэпце. Праўда, жорстка кантраляваць аптэкі пачнуць з 1 ліпеня.

У спіс безрэцэптурных увайшлі найпрасцейшыя абязбольвальныя, Супрацьпрастудныя, прэпараты, якія прымаюць падчас нястраўнасці, антысептыкі і г.д. А вось, напрыклад, лекі ад гіпертаніі і кантрацэптывы можна будзе купіць толькі з рэцэптам.

З 1 ліпеня пачне дзейнічаць і 300-я пастанова міністэрства. Паводле яе, рэцэпты пацыентам будзе дазволена выпісваць і дактарам «хуткай» у перыяд эпідэмій.

— Рэцэпт зможа выпісаць толькі доктар-спецыяліст, — расказалі ў гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. — Брыгады ў нас у асноўным фельчарскія. Са 150 брыгад спецыялістамі ўкамплектавана толькі 20 — педыятрамі і псіхіятрамі. Можна выказаць здагадку, што ў гэтыя перыяды будзе шмат скаргаў: чалавек выклікае «хуткую», тая прыязджае, пацыент патрабуе выпісаць яму рэцэпт, але брыгада не можа гэтага зрабіць, калі ў яе складзе няма доктара-спецыяліста. Магчыма, некаторыя пацыенты пачнуць выклікаць «хуткую» замест доктара з паліклінікі.

Кожны месяц давядзецца хадзіць па рэцэпт на кантрацэптывы?

— Кожны месяц хадзіць па рэцэпт не трэба, — кажа акушэрка-гінеколаг Алена Нікалаева. — Рэцэпт на кантрацэпцыю — не бланк строгай справаздачнасці (гэта значыць у наступным месяцы вы зможаце купіць новую ўпакоўку лекаў па гэтым жа рэцэпце. — Рэд.). Аднак кантрацэптывы правакуюць падвышэнне згусальнасці крыві, а гэта рызыка інфаркту, інсульту. Кантраляваць згусальнасць трэба раз на пяць месяцаў, здаючы пэўныя аналізы. Не магу сказаць, што лішнія паперкі — гэта добра. Але вельмі многія жанчыны, паспрабаваўшы нейкі супрацьзачаткавы сродак, прымаюць яго бескантрольна ўсё жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?