У Генпракуратуры няма інфармацыі аб уключэнні ў спіс часова невыязных з краіны прадстаўнікоў апазіцыі. Пра гэта заявіў 12 сакавіка журналістам начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў генпракуратуры Павел Радзівонаў.

Ён адзначыў, што грамадзяне, якія лічаць, што іх правы парушаны, могуць абскардзіць прынятыя ў дачыненні да іх рашэнні. Аднак, паводле яго слоў, у пракуратуру пакуль падобных скаргаў не паступала.

Нагадаем, 7–11 сакавіка ў Літву не былі прапушчаны старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, член палітсавета АГП Аляксандр Дабравольскі, лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, актывіст руху «За Свабоду» Віктар Карнеенка і праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Паводле інфармацыі на 11 сакавіка, Лябедзька, Калякін і Карнеенка пазней усё ж змаглі «абходнымі шляхамі» трапіць у Вільню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?