12 сакавіка на «Мінск-Арэне» адбудзецца сустрэча з гульцамі і трэнерамі мінскага «Дынама». Пра гэта гаворыцца ў звароце да фанатаў «бела-блакітных» на афіцыйным сайце клуба. Заўзятары змогуць задаць свае пытанні, браць аўтографы і фатаграфавацца з хакеістамі. Пачатак мерапрыемства, а 19.00. Таксама ў звароце прыводзяцца словы гульцоў. Вось, напрыклад, што сказаў Шарль Лінгле: «Фанаты заўсёды даюць табе неабходны штуршок для таго, каб змагацца нават з вельмі моцнымі камандамі на роўных. А ў нас найлепшыя балельшчыкі ў лізе. Яны не даюць нам здавацца ні на секунду, і мы вельмі хочам іх цешыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?