Як паведамілі ў Брэсцкім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, усе дзеці і адзін дарослы не былі прышчэпленыя ад адру.

Сёння гэтая хвароба значна «пасталела»: калі раней на яе хварэлі пераважна дзеці, то сёння 80% ізноў выяўленых хворых на адзёр — дарослыя, у якіх адзёр працякае крыху цяжэй.

Відавочна, захворванне перавандравала да нас з Еўропы, дзе ў 2011 годзе павялічылася колькасць выпадкаў заражэння на адзёр. Асаблівасць гэтага прыходу хваробы ў тым, што сёння ў большай ступені захворваюць не дзеці, а маладыя людзі ва ўзросце 20–29 гадоў. Гэта звязана з тым, што праведзеная ў дзяцінстве імунізацыя да 20 гадоў слабее.

Таму на першы квартал 2012 запланаваная вакцынацыя супраць адру за кошт сродкаў мясцовага бюджэту — у першую чаргу асоб у гэтым узроставым дыяпазоне. Таксама можна будзе атрымаць прышчэпку на платнай аснове. Медыкі заклікаюць бацькоў не адмаўляцца ад вакцынацыі сваіх дзяцей — прышчэпку ад адру робяць ва ўзросце 12 месяцаў, рэвакцынацыю — у шэсць гадоў.

Адзёр — вострае інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца вірусам, што перадаецца паветрана-кропельным шляхам, праз 8–12 (часам больш) дзён з’яўляюцца першыя сімптомы — агульная слабасць, млявасць, галаўны боль, высокая тэмпература. Праз 1–2 дні на слізістай абалонцы шчок з’яўляюцца дробныя белаватыя плямы, а пасля гэтага сып распаўсюджваецца па ўсім целе, пачынаючы ад галавы. Хворы больш за ўсё заразны за 2 дні да з’яўлення сыпу і на працягу 4–5 дзён пасля. Сама хвароба не такая небяспечная, як ўскладненні ў выглядзе пнеўманіі, энцэфаліту, менінгіту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?