Фігурант справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года Аляксандр Малчанаў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Такое рашэнне прыняў 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна (Мінская вобласць), паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Паводле яе слоў, на Малчанава быў складзены пратакол на падставе артыкула 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). «Суд пачаўся ў 10 гадзін 30 хвілін, аднак быў адкладзены на 14 гадзін з-за няяўкі сведкі — супрацоўніка міліцыі. У 14 гадзін сведка з’явіўся, суд выслухаў яго і прыгаварыў Малчанава да 10 сутак адміністрацыйнага арышту», — паведаміла Лойка.

Нагадаем, у ноч з 26 на 27 кастрычніка Малчанаў збіраўся загнаць свой аўтамабіль у гараж. Але пакуль ён адкрываў вароты, машыну заблакіравалі міліцэйскія аўтамабілі. Малчанава груба кінулі на падлогу гаража і заявілі, што будуць праводзіць агляд аўтамабіля — нібыта ёсць звесткі, што ён можа хаваць забароненую нацыянальную сімволіку. Вобыск таксама правялі ў доме, дзе жыве Малчанаў з маці, а яго самога затрымалі нібыта за непадпарадкаванне і адвезлі ў Барысаўскі РАУС.

Нагадаем, Аляксандр Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў Магілёве. 14 верасня вызвалены з годна з указам Лукашэнкі аб памілаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?