Трэці тыдзень пакупнікі малочных тавараў спаборнічаюць у хуткасці забегу да прылаўкаў.
Прыйдзеш, а 10-й — мяккага тварагу яшчэ не прывозілі, затрымаешся пасля абеду — ужо разабралі. З вольнага доступу зніклі аблюбаваныя берасцейцамі тварожныя «цаглінкі» ляхавіцкага, ваўкавыскага, бярозаўскага і іншых прадпрыемстваў.

Вядома, на прылаўках яшчэ застаюцца дзяжурныя па асартыменце тварожныя вырабы ва ўпакоўках — «шайбах». Але адным пакупнікам гэты ўшчыльнены прадукт нагадвае гуму, іншых бянтэжыць доўгі тэрмін захоўвання, трэціх не задавальняе цана. Увогуле, спажывец прыкметна грэбуе «шайбамі» і нервова шукае звыклыя тваражкі. На Ляхавіцкім малочным заводзе дзелавіта запэўнілі, што па-ранейшаму выпускаюць сваю тону мяккага тварагу ў суткі і акуратна адгружаюць дамоўныя аб’ёмы брэсцкім гандлёвым арганізацыям. Вырабляюць і пастаўляюць не менш, а больш, чым у ранейшыя гады. А заяўкі брэсцкіх таргоў апошнім часам прыкметна павялічыліся. Паводле словаў Ляхавіцкага маркетолага, бываючы па справах у Ковелі, завадчане пастаянна сустракаюць у раздробным продажы тамтэйшага рынку і ляхавіцкі мяккі тварог, і ляхавіцкую смятану. Так што ці не пашукаць берасцейцам сваю нястачу на ўкраінскім кірунку?

Тым не менш, нешта трэба даваць і дзецям. З усюдыісных «шайбаў» ні запяканка, ні сырнікі толкам не атрымліваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0