Напярэдадні Дня Беларускай вайсковай славы адбылося паседжанне Рады «Правага Альянсу». Па выніках паседжаньня прынята некалькі рашэння.

Найперш Рада вырашыла «спыніць палітычную дзейнасць «Правага альянсу, а таксама скасаваць усе домавы аб удзеле ў палітычных кааліцыях». Сябры арганізацыі маюць права займацца палітыкай толькі як прыватныя асобы. Таксама скасоўваецца пасада лідара арганізацыі. Юрась Карэтнікаў цяпер будзе лічыцца сябрам Рады.

«Правы альянс» мае накіраваць свае намаганні на: пашырэнне нацыяналізму ў грамадстве, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, барацьбу алкагалізму, наркаманіі і дэструктыўных ідэалогій, спыненне безадказнай міграцыйнай палітыкі ўладаў, спыненне беларусафобскай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?