Знешняя запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў на 1 ліпеня 2011 г. склала 23,403 трыльёна рублёў, павялічыўшыся ў 2,1 разу з пачатку года, у тым ліку на 6,4% за чэрвень. Пры гэтым пратэрмінаваныя даўгі перад замежнымі арганізацыямі дасягнулі 1,961 трыльёна рублёў і выраслі ў 2,2 разу з пачатку года.

Запазычанасць замежных прадпрыемстваў перад беларускімі суб'ектамі гаспадарання склала 20,397 трыльёна рублёў. За першае паўгоддзе 2011 года яна вырасла ў 2,3 разу, у тым ліку на 6,3% за чэрвень. Пратэрмінаваныя даўгі склалі 1,953 трыльёна рублёў, павялічыўшыся ў 2 разы з пачатку года, у тым ліку на 9% за чэрвень.

Такім чынам,

вонкавая крэдыторская запазычанасць перавысіла вонкавую дэбіторскую запазычанасць на 3 трыльёны рублёў (ці 14,%).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?