Пераможцы конкурсу
Конкурс твораў мастацтва ў гарадскім асяроддзі — адзін з этапаў праекта інстытута ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, які прысвечаны мастацтву ў публічнай прасторы. Этап праводзіўся ў Мінску, Новасібірску, Ульянаўску, Ташкенце, Тбілісі, Ерэване, Алматы.
Удзельнікам было прапанавана стварыць арыгінальную
Усяго ў беларускім конкурсным этапе ўзялі ўдзел 10 работ 14 мастакоў.
Фаварытам конкурсу прызнаны малады мастак Алесь Кудрашоў з інсталяцыяй у выглядзе люстранога пакоя «Калідор вечнасці», якая рассыпаецца.У якасці прызу арганізатары забяспечаць аўтару паездку ў Берлін у верасні гэтага года. Другое месца заняў Андрэй Бусел з інсталяцыяй з кветак сланечніка, яго ўзнагарода — семестравы курс вывучэння нямецкай мовы ў інстытуце. Трэцяе месца дасталася мастачцы Наталлі Пагаранскай.
Як паведаміў Алесь Кудрашоў, размяшчэнне люстэркаў на яго
«Важна, каб глядач знаходзіўся ўнутры гэтага пакоя, таму што бясконцае адлюстраванне без гледача бессэнсоўна, яно будзе жыць сваім асобным жыццём, — сказаў Кудрашоў. — Гэта матрыца, якая магла б запісваць дзеянні людзей. Чалавек зойдзе туды і пакіне нейкую рэакцыю, не выключана, што, напрыклад, учыніць акт вандалізму. Гэтыя рэакцыі я паспрабаваў прадбачыць і апісаў у сваёй працы».
Арганізатары плануюць прапанаваць Мінгарвыканкаму ўстанавіць працу Кудрашова ў парку Сымона Балівара ў 2012 годзе. Калі гарадскія ўлады падтрымаюць ідэю, фінансаванне праекта інсталяцыі інстытут возьме на сябе.Як адзначыў начальнік упраўлення добраўпарадкавання і гарадскога дызайну камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Аляксандр Андрончык, ён не бачыць прычын,
У Інстытуце імя Гётэ з 18 жніўня па 18 верасня будзе працаваць выстава эскізаў работ удзельнікаў конкурсу.