У гэты момант адбываецца ператрус у кватэры вядомага блогера Яўгена Ліпковіча. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла юрыст Дар’я Каткоўская, яна будзе панятой пры вобшуку.

Міліцыя такім чынам збіраюцца праверыць датычнасць Ліпковіча да злачынства па артыкуле 370 КК «Абраза дзяржаўных сімвалаў».

Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу па факце абразы дзяржаўнай сімволікі ў блогу Lipkovich.livejournal.com яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня. Потым справа перададзеная ў ГУУС Мінгарвыканка.

Гаворка вядзецца пра графічныя выявы, якія былі змешчаны ў дзённіку 25 верасня 2010 года і 5 мая 2011. Паводле 370 артыкула прадугледжаная санкцыя да аднаго года абмежавання волі.

«Ваенных злачынстваў я не здзяйсняў. Дзяржаўную сімволіку таксама не абражаў», — пракаментаваў Ліпковіч справу для «НН».

* * *

Як стала вядома, ператрус доўжыўся каля гадзіны. У Ліпковіча вынялі камп’ютар.

У пастанове на вобшук было напісана, што на Інтэрнэт-рэсурсе lipkovich.livejournal.com «знайшлі сваё адлюстраванне выявы дзяржаўнага сцяга РБ зняважлівага і кашчуннага характару».

Крымінальная справа была заведзеная намеснікам генеральнага пракурора Мікалаем Куклісам.

Панятымі запрасілі знаёмых Ліпковіча юрыстку Дар’ю Каткоўскую і праваабаронцу Алену Танкачову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?