У чацвер днём у Мінску колькі разоў ліў моцны дождж. Пад вечар надвор’е стала больш лагодным. Прынята казаць, што футбольным.На першых хвілінах гульні «Мінск» — АЗАЛ (Баку) у рамках першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы звярнула на сябе ўвагу, як галкіпер гасцей Гасанзадэ біў мяч аб газон, але ён амаль не адскокваў.Так бы, напэўна, і было, каб газон стадыёна «Дынама» быў у належным стане.
Вернемся крыху да антуража матча. Паколькі вялікі наплыў гледачоў не чакаўся, то металатурнікеты выставілі проста перад уваходам на трыбуны, а не перад уваходам на тэрыторыю стадыёна. Хлопец з дзяўчынай, што ішлі следам, смяяліся: «Галоўнае — тут не захлопаць». Хаця на трыбунах пляскаць у ладкі яшчэ ніхто не дадумаўся забараняць.
Людзей прыйшло нямнога. Разумна было б зрабіць уваход вольным, але рэгламент УЕФА такое не дазваляе. Таму давялося гледачам купляць квіткі за дзесяць тысяч.
Азербайджанскія балельшчыкі занялі адну з ложаў стадыёна. Было іх чалавек
З азербайджанскай сталіцы мінчане прывезлі годную нічыю — 1:1. І цудоўныя шанцы на працяг барацьбы.
Пачатак гульні таксама пераканаў, што на полі сапраўды зоркі сусветнага футболу. Дзве ліхія атакі мінчан і лік ужо 2:0.
Спачатку Мікалай Зянько выдатна навесіў на Яўгена Лашанкова. У Жэні праз невялікі рост і рухавасць нават мянушка адпаведная «Ужык» (герой мультфільма пра Чыпа і Дэйла). І вось гэты «Ужык» пераскочыў усіх і перанакіраваў мяч у далёкі кут.
Прайшло нейкіх пяць хвілінаў і Дзяніс Сашчэка накіраваўся на рандэву з азербайджанскім кіперам. Перайграў яго, потым крыху паслізнуўся, але забіў — 2:0.
Увогуле, у першым тайме АЗАЛ пакінуў жахлівыя ўражанні.
Даўно не даводзілася бачыць настолькі слабой каманды. Госці пазіцыйна прайгравалі «Мінску» ўчыстую.Некалькі разоў «гараджане» стоячы ў літаральным сэнсе выводзілі сваіх гульцоў адзін на адзін з галкіперам, але Гасанзадэ пачаў тварыць цуды.
Перавага ў два галы пры такой гульні былі амаль гарантыяй для «Мінска» для выхада ў наступны раўнд. Пачатак другога тайма зрабіў беларусам яшчэ адзін падарунак. Усім Ндука здзейсніў фол апошняй надзеі, за што быў выдалены з поля.
І тут нашы прыдумалі сабе праблемы самі. Аляксандр Сачыўка зрэзаў мяч у свае вароты. Гэты гол абсалютна не вынікаў з логікі матча.
У рэшце рэшт «Мінск» мог адзначыцца яшчэ разы тры ці чатыры, але нярвовасць прысутнічала. Раптам, які шалёны ўдар азербайджанцаў заскочыць у нашы вароты. На шчасце, такога не адбылося. Для АЗАЛа гэта б ужо занадта шыкоўна.
На пасляматчвай
Яшчэ Сулейманаву ўзгадалі словы, што «Мінск» не трапіў бы ў першую шасцёрку першынства Азербайджана. Трэнер ад сваіх словаў не адмовіўся, пры гэтым дадаў: «Мы б з такой гульнёй таксама не трапілі».
У другім кваліфікацыйным раўндзе супернікам «Мінска» будзе турэцкі «Газіантэпспор». Першая гульня адбудзецца 14 ліпеня ў Мінску.